Амбасада ЗША ў Мінску прапануе выйграць iPad

Удзельнікі конкурсу павінны прапанаваць дызайн цікавага і арыгінальнага лагатыпа. Кожны ўдзельнік мае права дасылаць не больш за пяць прац.

У конкурсе могуць удзельнічаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Журы прымае конкурсныя работы да 9 гадзін раніцы 30 студзеня 2012 года. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на профілі амерыканскай амбасады ў Facebook.