Амбасадар Ізраіля: Нашы краіны былі вельмі блізкія да адмены віз

Шагал: "Трэба сказаць, што нашы краіны былі вельмі блізкія да адмены віз. Проста былі некаторыя абставіны, якія перашкодзілі рэалізаваць гэтую мэту. Яна застаецца, але для таго, каб яе дасягнуць, неабходна стварыць адпаведны фонд: эканамічны, палітычны, культуралагічны. Мы павінны прыйсці да сітуацыі, пры якой візы будуць проста тармазіць нашыя двухбаковыя адносіны. У Ізраіля ёсць вялікая цікавасць да наладжвання эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Безумоўна, уваходжанне Беларусі ў Адзіную эканамічную прастору робіць гэты рынак яшчэ больш прывабным".

Іосіф Шагал выказаў надзею, што калі ён будзе завяршаць сваю дыпламатычную місію ў Беларусі, адмена віз ужо адбудзецца.