Амерыканца, які праваліўся пад зямлю, так і не знайшлі
Аварыйныя службы горада Брэндан у штаце Флорыда спынілі пошукавыя працы ў доме, пад якім у пятніцу раптам правалілася глеба.
У выніку гэтага правалу проста пад спальняй 36-гадовага Джэфа Буша ўтварылася гіганцкая земляная варонка, у якую і трапіў гаспадар дома, перадаюць замежныя інфармагенцтвы. Усяго за некалькі секунд мужчыну зацягнула пад зямлю. Спачатку брат пацярпелага яшчэ чуў крыкі аб дапамозе, але затым Джэф перастаў падаваць прыкметы жыцця. На думку супрацоўнікаў мясцовай супрацьпажарнай службы, мужчына загінуў.
У цэнтральнай частцы Флорыды часта прасядае зямля з-за падземных карставых пячор, якія могуць абвальвацца з-за воднай эрозіі і такім чынам выклікаць прасяданне грунту. Але звычайна на паверхні ўтвараюцца толькі неглыбокія варонкі.