Амерыканца зацягнула пад зямлю разам з ложкам

Усяго за некалькі секунд мужчыну зацягнула пад зямлю. Паводле словаў брата пацярпелага, спачатку знізу было чуваць крыкі пра дапамогу, але затым Джэф перастаў падаваць прыкметы жыцця. На думку супрацоўнікаў мясцовай супрацьпажарнай службы, Джэф Буш памёр.

Улады баяцца наблізіцца да месца здарэння, бо засцерагаюцца далейшага абвалу грунту. На думку спецыялістаў, глеба пад будынкам вельмі нетрывалая, і яе правал можа пацягнуць за сабой новыя ахвяры. Жыхары бліжэйшых дамоў эвакуяваныя ў мэтах бяспекі, перадае РИА Новости.