Амерыканец загінуў, гуляючы ў "рускую рулетку"
21-гадовы Энтані Марцін са штата Каларада загінуў, стрэліўшы сабе ў галаву з пісталета падчас гульні ў "рускую рулетку".
Па інфармацыі мясцовай паліцыі, Марцін і яшчэ некалькі чалавек пілі спіртное і гулялі з пісталетам на працягу ўсёй ночы, паведамляе ВВС.
Паліцыя мяркуе, што Марцін не ведаў, што пісталет быў зараджаны. У выніку інцыдэнту ніхто не быў арыштаваны. Паліцыянты вырашылі, што Марцін дзейнічаў адзін, а пісталет быў законна зарэгістраваны на імя аднаго з людзей, якія былі ў бары.