Амерыканская асацыяцыя юрыстаў заступілася за беларускіх адвакатаў
ААЮ выказала сваю “заклапочанасць” у лістах да вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Наві Пілай і старшыні Еўрапарламента Марціну Шульцу.
Прэзідэнт асацыяцыі Вільям Т. Робінсан III згадвае пра ціск на адвакатаў, якія абаранялі палітычных апанентаў існуючай улады, і пра пазбаўленне іх адвакацкіх ліцэнзій. Аўтар ліста заяўляе, што такія дзеянні ўрада Беларусі з'яўляюцца відавочнымі парушэннямі міжнароднага права і асноўных прынцыпаў юрыдычнай прафесіі:
“Помста ўрада ў дачыненні да гэтых адвакатаў і ўмяшальніцтва ў кіраванне Калегіі адвакатаў супярэчыць асноўным правам чалавека, замацаваным у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэтыя дзеянні парушаюць права на свабоду выказвання меркавання, свабоду асацыяцыі і права на абарону”.
Рэабілітацыя юрыстаў, пазбаўленных звання адваката і ліцэнзіі, і аднаўленне незалежнасці Мінскай калегіі адвакатаў мусіць стаць абавязковай умовай узнаўленная ўзаемаадносінаў Беларусі з ЕС, мяркуе Вільям Т. Робінсан III.
Фота: Нягань.Ру.