Амерыканскі палітык заклікала бамбіць... Чэхію — пераблытала з Чачнёй

"Мы яшчэ дакладна нічога не ведаем пра гэтых падазраваных (братоў Царнаевых, арганізатараў выбухаў падчас марафону ў Бостане, чачэнцаў па нацыянальнасці — Еўрарадыё), але мы ўпэўнены ў тым, што яны мусульмане з Чэхіі", — сказала экс-губернатар Аляскі.

Таксама Сара Пэйлін заклікала нанесці ядзерны ўдар па ісламскіх краінах.

Нагадаем, днямі амбасадар Чэхіі ў ЗША Пётр Гандалавіч заклікаў карыстальнікаў інтэрнэту не блытаць яго краіну з Чачнёй, згадваючы братоў Царнаевых. "Чэшская Рэспубліка і Чачня — два розныя ўтварэнні. Чэшская Рэспубліка — краіна ў Цэнтральнай Еўропе, а Чачня — частка Расійскай Федэрацыі", — заявіў дыпламат.