Амерыканскія індзейцы займелі ўласную святую

Пра гэта стала вядома ў часе нядзельнай імшы на лацінскай мове ў рымскім сабору святога Пятра 21 кастрычніка, перадаюць інфармагенцтвы.

Катэры Тэкаквіта жыла ў другой палове XVII стагоддзя. Яе хрысцілі езуіты. Праз пераслед індзейцаў будучая святая пакінула сваё племя і прайшла пешшу болей за 300 кіламетраў да каталіцкай місіі Святой Марыі, размешчанай непадалёк ад Манрэалю. Катэры была вядомая сваёй цнотай і ўтаймаваннем плоці.

У 1980 годзе папа Ян Павал II далучыў яе да ліку блажэнных, а цяпер яна стала святой. Тэкаквіце прыпісваюць розныя цуды, здзейсненыя пасля смерці.