Анархістам за падпалы пагражае да 12 гадоў зняволення

Сярод іх — Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Максім Веткін, Аляксандр Францкевіч, Яўген Сілівончык і Дзмітрый Дубоўскі (апошні, якога называюць "ідэйным натхняльнікам", знаходзіцца ў вышуку).


Як адзначае "Ежедневник", у іх дзеяннях не было ніякіх палітычных матываў, хлопцам проста падабалася падпальваць. Першапачаткова ў адносінах падпальшчыкаў была распачатая крымінальная справа па падазрэнні ў здзяйсненні імі хуліганства. Аднак па выніках расследавання абвінавачванне перакваліфікавалі ў "наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам арганізаванай групай".

Анархістам пагражае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі.

фота: monoblog.su