Анатоль Рубінаў: Грамадзян заклікаюць да непаслухмянасці
Кіраўнік Савета Рэспублікі заявіў, што людзі, якія заклікаюць да ўводу санкцый ЕС, могуць пасеяць сярод грамадзян настроі, што прывялі да выбуху 11 красавіка.
"Уся іх энергія накіраваная на тое, каб дэстабілізаваць грамадства, яны заклікаюць да сабатажу, яны сеюць паніку, усяляк прымушаюць і пераконваюць Захад прыняць у адносінах да нас ты ці іншыя дыскрымінацыйныя меры", — удакладніў Анатоль Рубінаў.
Ён перакананы, што калі падобныя меркаванні трапяць "на няспелыя душы і свядомасць некаторых маладых людзей", то "могуць выклікаць у іх скажонае разуменне рэчаіснасці". Гэта, у сваю чаргу, можа выклікаць трагедыі, падобныя да той, што адбылася 11 красавіка. Паводле Рубінава, гэтыя людзі "сістэматычна ўнушаюць нашым грамадзянам нянавісць да ўлады, да прэзідэнта", заклікаюць да "непаслухмянасці, да дзеянняў, якія падарвалі б грамадства, прывялі да катаклізмаў", перадае БЕЛТА.