Андрэй Касціцын можа далучыцца да зборнай Беларусі, яго "Манрэаль" прайграў
У вырашальным матчы за выхад у наступны этап Кубка Стэнлі каманда, за якую выступае беларускі нападаючы, пацярпела паражэнне.
У сёмым матчы 1/8 фінала Кубка Стэнлі "Манрэаль", за які выступае Андрэй Касціцын, прайграў у авертайме "Бостану" — 3:4 (1:2, 1:0, 1:1, 0:1), такім жа стаў і агульны лік серыі. Адзначым, што Касціцын правёў на пляцоўцы 19 хвілін 35 секунд, зрабіў 3 кідкі і "зарабіў" 2 хвіліны штрафу.
Такім чынам, цяпер беларускі нападаючы можа ўзмацніць беларускую нацыянальную зборную, якая ў пятніцу ў Славакіі стартуе на чэмпіянаце свету матчам з канадцамі.