Андрэй Саннікаў пакуль не будзе дамагацца рэабілітацыі (відэа)

Саннікаў распавёў пра сваё знаходжанне за кратамі. Ён сказаў, што на яго рабілі як псіхалагічны, так і фізічны ціск — маюцца на ўвазе ўмовы зняволення. Самым цяжкім для яго было пераязджаць з калоніі ў калонію

Сваё вызваленне палітык называе вынікам абурэння несправядлівасцю прысудаў ўсім палітзняволеным. Саннікаў пакуль не ведае, ці будзе ён дамагацца сваёй рэабілітацыі. “Перадусім трэба вызваліць людзей. Велізарная колькасць людзей знаходзіцца там ні за што. Гэта цяпер галоўнае што мяне турбуе”, — сказаў ён.