Андрэй Арлоўскі атрымаў перамогу над амерыканцам Дэвінам Колам (відэа)

Як паведамляе sportpanorama.by, гэта было дэбютнае шоў арганізацыі World Series of Fighting. Бой паміж Арлоўскім і Колам стаў асноўнай падзеяй адкрыцця.

Свой мінулы бой наш суайчыннік правёў на Філіпінах у рамках шоў One FC Pride Of A Nation супраць экс-чэмпіёна UFC у цяжкой вазе амерыканца Ціма Сільвіі. Паядынак завяршыўся без абвяшчэння выніку: Сільвія не змог працягнуць бой, калі прапусціў забаронены ўдар нагой у партэры.

Свой бліжэйшы паядынак экс-чэмпіён UFC у цяжкой вазе Арлоўскі можа правесці сёлета ў Маскве.

Фота — mma-club.ru

--> --> -->

--> --> -->

--> --> -->

--> --> -->