Андрэй Хадановіч выступіць на "Марафоне салідарнасці"

Хадановіч прадставіць новыя творы, напісаныя за час, калі ён быў на стыпендыі ў ЗША. У каментары Радыё "Свабода" пісьменнік паведаміў, што ад пачатку жніўня не быў у Беларусі. І на сённяшняй сустрэчы ён хоча прэзентаваць тое, што зрабіў падчас навучання на стыпендыяльнай праграме ў ЗША.

Хадановіч абяцае не толькі вершы, але і песні, сярод якіх — зробленыя нядаўна пераклады французскага шансанье Сержа Генсбура.

Нагадаем, што на "Марафоне салідарнасці" ўжо выступалі Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў, Зміцер Бартосік, Славамір Адамовіч, рэжысёр Валерый Мазынскі ды іншыя славутасці.

Фота — belsat.eu