Андрэй Савіных: Беларусь не вядзе перамовы з ЕС наконт кошту візаў
Хаця пазітыўна ставіцца да ідэі зніжэння гэтага кошту.
6 снежня БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных паведаміла пра перамовы паміж Беларуссю і краінамі ЕС наконт спрашчэння візавага рэжыму.
Аднак у размове з Еўрарадыё прэс-сакратар МЗС абверг гэтую інфармацыю.
Савіных: “Беларускі бок пазітыўна ставіцца да ідэі зніжэння кошту візаў і гатовы весці перамовы на гэтыя тэмы з нашымі замежнымі партнёрамі”.
Па словах Савіных, на цяперашні час перамовы альбо кансультацыі з краінамі ЕС наконт спрашчэння візавага рэжыма не вядуцца.
Фота — belsat.eu