Англамоўны свет сёння адсвяткуе Хэлоўін

Хэлоўін мае карані ў традыцыях старажытных кельтаў Ірландыі і Шатландыі. Ён святкуецца напярэдадні Дня ўсіх святых. З канца XX стагоддзя мода Хэлоўін паўстала таксама ў большасці неангламоўных краін Еўропы. У тым ліку ў Беларусі.

У ноч з 31-га кастрычніка на 1-га лістапада прынята ўпрыгожваць свае дамы гарбузамі са свечкамі ўнутры. На гарбузе выразаюць злосны твар. Такія свяцільнікі з’яўляюцца галоўным сімвалам Хэлоўіна. Яны павінны адганяць злых духаў.