"Антыкрызісныя" перамовы ўраду і парламента Грэцыі праваліліся

Як інфармуе ВВС, урад і парламент не здолелі дамовіцца ў справе скарачэння пенсій. Пападэмас абяцае ў бліжэйшы час сустрэцца з прадстаўнікамі Еўрасаюза і Міжнароднага валютнага фонду, якія сталі галоўнымі крэдыторамі Грэцыі ў момант надыходу эканамічнага крызісу ў краіне.

Для выплаты запазычанасці, паводле планаў Еўрасаюза, грэцкаму ўраду трэба скараціць бюджэт праз зніжэнне ўзроўню мінімальнай аплаты працы на 20%, скарачэнне 15 тысяч працаўнікоў у дзяржсектары і змяншэнне пенсій.