Апарат Саўміна скарацілі на 7%, на чарзе яшчэ 13%
Скарачэнні праходзяць дзеля "аптымізацыі функцый, структуры, колькасці і аплаты працы працаўнікоў".
Пра планы скарачэння на 20% апарата ўраду прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч (на здымку) аб'явіў у студзені сёлета. Як паведамляе БелаПАН, за кошт сэканомленых сродкаў ужо у студзені-лютым тым працаўнікам, што засталіся, у сярэднім паднялі заробак на 5% (а некаторым і на 15%).
Фота — bymedia.net