Апазіцыянеры прапаноўвалі міліцыянтам "валянцінкі", тыя адмовіліся

Вось што распавяла старшыня гарадской арганізацыі Ганна Канюс:

"Мы раздавалі паштоўкі з сімволікай нашай партыі, з сэрцам і ружамі. Кожны, хто праходзіў міма, нават жанчыны сталага веку, добра да нас ставіліся. Дзякавалі. Было вельмі цёпла, нягледзячы на марознае надвор'е"

Быў і нарад міліцыі. Ад "валянцінак" праваахоўнікі адмовіліся, прайшлі міма ў паскораным тэмпе, сказала спадарыня Канюс.

Агулам было раздадзена больш за трыста паштовак і шарыкаў.