Арганізатарка “Народнага сходу” ў Брэсце абскарджвае штраф
Яе затрымалі перад сходам 8 кастрычніка і абвінавацілі ў брыдкаслоўі ў грамадскім месцы.
Брэстаўчанка Зінаіда Міхнюк не пагадзілася з рашэннем суда Маскоўскага раёна, які аштрафаваў яе на 70 тысяч рублёў.
Міхнюк: "Скаргу накіравала ў абласны суд. У мяне няма ілюзій — я ведаю, у якой дзяржаве жыву. Проста хачу да канца высветліць, што закон у нас знаходзіцца на службе ўладаў, а не народу".
Па словах жанчыны, суд нават не зафіксаваў у пратаколе паказанні маёра Баркоўскага. А ён заявіў, што не чуў ад актывісткі нецэнзурнай лаянкі, кажа Міхнюк.