Аршанскіх “мёртвых душ” запрашаюць галасаваць 27 верасня

Вось такі лісток дастала са сваёй паштовай скрыні жыхарка Воршы Ганна Чумаева, якая пражывае па вуліцы 1-я Чырвоная.
 
Як паведамляе кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, з чатырох чалавек, чые прозвішчы значацца ў гэтым запрашэнні і ўнесены ў спіс выбарнікаў, двое ўжо даўно не жывуць і не зарэгістраваныя па гэтым адрасе, яшчэ адзін ужо некалькі гадоў мае іншае прозьвішча. Усіх іх запрашаюць прыйсці на выбары 27 верасня 2012 г, а не 23-га, калі адбудуцца выбары.
 
У суседнюю кватэру чальцы камісіі прынеслі запрашэнне ўзяць удзел у выбарах нябожчыку Міхаілу Астроўскаму. І таксама 27 верасня.