Актывісты БХД адзначылі ўгодкі Аршанскай бітвы

Актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" запалілі свечкі і разам маліліся за супакой душаў загінулых ваяроў. Раніцай у праваслаўнай царкве прайшоў малебен, які замовілі прыхільнікі БХД, а ўвечары памінальная служба прайшла ў аршанскім касцёле святога Язэпа.

Нагадаем, з пачатку 1990-х гадоў 8 верасня ў Беларусі неафіцыйна адзначаецца як Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень праводзіцца фэст на поле Аршанскай бітвы, акцыі праходзяць у Беларусі і ў замежжы.