Артысты тэатра імя Якуба Коласа ўзгадалі сваіх калег (фота)
Там прайшоў “Вечар сыграных роляў”.
Коласаўцы ўзгадалі сваіх калег, якія сёлета маглі б адзначыць свае юбілеі. Асноўнай ідэяй вечара (аўтар ідэі, рэжысёр і артыст Вячаслаў Грушоў) стала адраджэнне “зорных” спектакляў, у якіх калісьці ігралі юбіляры.
Другую частку вечара склалі ўспаміны, якімі дзяліліся з прысутнымі сваякі і знаёмыя ў надзвычай сямейнай абстаноўцы камернай сцэны тэатра.


