"Зброевы барон" напісаў Ірыне Халіп адкрыты ліст (фота)
Віктар Бут у гэтым лісце іранізуе наконт гатоўнасці жонкі беларускага палітвязня Андрэя Саннікава скончыць свае дні ў амерыканскай турме.
ЗША падазраюць у Бута ў незаконным гандлі зброяй. У 2008 годзе ён быў затрыманы ў Бангкоку, а 2010 годзе яго перавезлі ў Злучаныя Штаты. З леташняга лістапада ён якраз знаходзіцца ў амерыканскай турме.
Віктар Бут апавядае пра ўмовы свайго ўтрымання і пра той рацыён, які маюць тамтэйшыя зняволеныя. "Зброевы барон" знаходзіцца ў адзіночнай камеры і вельмі абмежаваны ў кантактах са знешнім светам. Яго выводзяць на прагулку ў суседні пакой, а не на свежае паветра. Што да харчавання, дык ежа амаль уся кансерваваная і “штучная”.
“Зразумейце слушна, я не спрабую пераканаць, што ў турме КДБ лепей кормяць. Я там не быў. Проста спрабую сказаць, што ЗША гэта вялікі, прыгожы, адпаліраваны яблык, цалкам з’едзены знутры карупцыяй”, — піша бізнэсовец Ірыне Халіп.
Ліст апублікаваны ў "Новой газете".




