Ашчадбанк Расіі пакуль не выдаў Беларусі крэдыт на 1 мільярд долараў

Як паведамілі interfax.by у прэс-службе банку, пакуль яшчэ працягваюцца перамовы з прадпрыемствам. Нагадаем, што віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас 12 верасня заявіў, што дамоўленасць пра гэты крэдыт ужо дасягнутая.

Кіраўніцтва "Беларуськалія" раней заяўляла, што не прымае ўдзелу ў перамовах з Ашчадбанкам РФ.