Ашчадбанк Расіі вылучыць Беларусі крэдыт у 1 мільярд долараў
Пра гэта паведаміў журналістам амбасадар Расіі Аляксандр Сурыкаў 28 верасня ў Мінску.
Па яго словах, гаворка ідзе ўжо не аб сіндыкаваным крэдыце Ашчадбанка і нямецкага Дойчэ Банку, а толькі аб расійскім крэдыце. Зараз ідуць перамовы пра ўмовы атрымання крэдыту, адзначае БелаПАН.
Нагадаем, 12 верасня віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас заявіў, што ўжо дасягнутая дамова з Ашчадбанкам Расіі. Крэдыт мусіў выдавацца "Беларуськалію" дзеля "стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку". Пры гэтым, па словах Румаса, акцыі "Беларуськалія" ў заклад пад крэдыт не аддаюцца.