Ашчадны банк Расіі выдзеліць "Беларуськалію" $ 1 млрд.

Аб гэтым паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас. Ён адзначыў, што крэдыт кіраўніцтва Беларусі бярэ для стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку. Сяргей Румас падкрэсліў, што пры гэтым у адпаведнасці з дамоўленасцямі прадастаўленне ў заклад акцый "Беларуськалія" ў якасці забеспячэння вяртання крэдыту не прадугледжваецца, інфармуе БелТА.

Раней планавалася, што Ашчадны банк Расіі выдзеліць “Беларуськалію” 2 мільярды долараў, а пад залог атрымае акцыі прадпрыемства.