Асоба Міхала-Клеафаса Агінскага можа стаць візітоўкай Маладзечна
Пра гэта ішла гаворка ў Маладзечанскім райвыканкаме.
Старшыня выканкаму Фёдар Дамаценка сустрэўся з прадстаўнікамі нядаўна заснаванага дабрачыннага фонду "Спадчына Міхала-Клеафаса Агінскага". Ён праявіў цікавасць да стварэння турыстычна-гістарычнага комплексу "Графства Агінскіх", які мяркуецца размясціць у ваколіцах Маладзечанскага замчышча.
Мяркуецца, што дзейнасць гэтага ўнікальнага для нашай краіны аб’екта паспрыяе прытоку інвестыцый і стварэнню новых працоўных месцаў. Дарэчы, пастаянная ўвага турыстаў да будучага комплексу гарантаваная, бо на адлегласці 60 кіламетраў ад Маладзечна размяшчаюцца 17 санаторыяў і дамоў адпачынку, адзначае сайт kraj.by.