Астраномы ведаюць толькі пра 2% небяспечных касмічных аб'ектаў
Памер якіх складае больш за 50 метраў, а значыць яны могуць выклікаць катастрофу на Зямлі.
Пра гэта заявіў дырэктар Інстытута астраноміі Расійскай Акадэміі навук Барыс Шустоў. Ён прывёў дадзеныя пра 1340 вядомых на сённяшні дзень патэнцыйна небяспечных астэроідаў памерам 50 метраў. Пры гэтым агульная іх колькасць ацэньваецца ў 100 тысяч!
Як паведамляе РІА "Новости", колькасць невядомых астэроідаў памерам больш за кіламетр складае каля 40 — гэта не больш за 20% ад іх агульнай колькасці. Астэроідаў, якія маюць памер больш за 140 метраў, вядома не больш 25%.
Фота — NASA