Астраномы знайшлі мільярды падобных на Зямлю планет
Высветлілася, што ў нашай Галактыцы ёсць каля 17000000000 такіх планет.
На большасці з іх, па словах навукоўцаў, з-за занадта высокай тэмпературы і адсутнасці вады не можа быць жыцця.
Як паведамляе ВВС, на пасяджэнні Амерыканскага астранамічнага таварыства аўтары даследавання распавялі, што касмічны тэлескоп NASA "Кеплер" абследаваў частку зорак Млечнага шляху, па памеры прыблізна роўных Сонцу. Аказалася, што на арбіце кожнай шостай з іх ёсць планеты, па памеры адпаведныя Зямлі. Гэтыя высновы навукоўцы распаўсюдзілі на ўсю Галактыку: такім чынам з'явілася здагадка пра 17 мільярдаў планет.