Асуджаныя трое хлопцаў, якія катавалі і ўтапілі свайго аднавяскоўца
Сенненскі раённы суд разглядаў справу больш за год.
Трагічныя падзеі адбыліся ў ліпені 2011 года ў вёскі Алехнава. Кампанія з трох чалавек вярталася вечарам з гасцей, калі заўважыла з выгляду знаёмага мужчыну. Ён ім чамусьці неспадабаўся — хлопцы на працягу дзвюх гадзінаў яго збівалі, стараліся зрабіць яму "максімальна моцны боль". Мужчына спрабаваў уцячы, але яго дагналі і ўтапілі ў рэчцы.
Як паведамляе БЕЛТА, дваіх забойцаў 1987 і 1991 гадоў нараджэння асудзілі на 17 гадоў 3 месяцы і 15,5 гады пазбаўлення волі. Яшчэ адзін, 1996 года нараджэння, атрымаў 8 гадоў зняволення.