Аўтамабілісты плануюць правесці чарговую акцыю “Стоп-бензін”
Яна павінна адбыцца ў дзень падвышэння коштаў на паліва.
Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце суполкі “За-аўта”. Пратэст стане вынікам чарговага падаражання паліва. Паводле інфармацыі аўтааматараў, яно адбудзецца да канца гэтага тыдня. Паліва падаражэе адразу на 20-40%.
У дзень падаражання аўтамабілісты плануюць выехаць на праспект Незалежнасці пасля 17-ай гадзіны. А ў 17.30 заблакаваць рух на ім.