Аўтавакзал Цэнтральны адрамантавалі за 56 мільёнаў долараў

Адкрыццё абноўленага аўтавакзала запланаванае на 9 верасня. Аб гэтым паведаміў намеснік дырэктара прадпрыемства "Мінсктранс" Віктар Тозік.

Тозік: "Увесь гэты комплекс каштуе 56 мільёнаў долараў. Грошы ўклаў інвестар. Сучасныя памяшкання, сучасныя вадкакрысталічныя маніторы ўсталяваны на пероне прыбыцця і адпраўлення, зала чакання на 90 месцаў”.