Азаранка і Мірны правядуць матчы парных разрадаў на "Ралан Гарос"

Як паведамляе БЕЛТА, у спаборніцтвах жаночых дуэтаў Вікторыя Азаранка і расіянка Марыя Кірыленка ў 2-м раўндзе згуляюць з Рэнатай Вараковай (Чэхія) і Галінай Васкабоевай (Казахстан). Саперніцай Азаранкі ў 3-м крузе адзіночнага разраду будзе італьянка Раберта Вінчы. 


У змяшаным разрадзе беларус Максім Мірны і расіянка Алена Весніна ў стартавым матчы згуляюць з інтэрнацыянальным дуэтам Су-Вей Ксі (Тайвань) - Марыюш Фірстэнберг (Польшча).


Акрамя таго, Максім Мірны і канадзец Даніэль Нестар выйшлі ў другі раўнд мужчынскага парнага турніру. Там яны сустрэнуцца з італьянскім тандэмам Фабіё Фаньіні - Філіпа Валандры.