Азаранка патрапіла ў топ-100 уплывовых спартсменаў

У рэйтынгу беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка займае 32-е месца.

Як адзначае "Прессбол", рэйтынг складаецца на падставе спартовых дасягненняў і дасягненняў па-за пляцоўкай (рэкламны патэнцыял, рэкламныя заробкі і актыўнасць у сацсетках). Ён адлюстроўвае толькі ўплыў спартсмена ў ЗША.

Дарэчы, напярэдадні старту тэніснага турніра ў Маямі Вікторыя Азаранка заявіла, што не зусім упэўнена, ці дазволіць ёй траўма галенастопа выступіць на спаборніцтвах.

Фота — daylife.com