Азаранка распавяла, чаму знялася з турніру ў Пекіне
Нагадаем, што наша суайчынніца не выйшла на гульню супраць расіянкі Анастасіі Паўлючэнкавай.
Выказвалася версія, што Азаранка, як і некаторыя іншыя тэнісісткі, атруцілася ў Пекіне. Аднак па словах самой спартоўкі, якія перадае UDF.BY, згуляць у чвэрцьфінале ёй перашкодзіла траўма правага ступака.
Азаранка прызналася, што траўма турбавала яе яшчэ з Токіа. Аднак спартоўка спадзявалася, што ўсё будзе нармальна. Цяпер яна спадзяецца вярнуцца на корт у Люксембургу.