Азаранка ўпэўнена лідыруе ў чэмпіёнскай гонцы WTA
У панядзелак Жаночай тэніснай асацыяцыяй быў апублікаваны абноўлены рэйтынг.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў чэмпіёнскай гонцы WTA займае першае месца з 3100 ачкамі. Кітаянка На Лі, якая займае другі радок, мае 1880 ачкоў. Амерыканка Серэна Уільямс з 1590 баламі толькі чацвёртая.
Нагадаем, сёння Вікторыя Азаранка саступіла першы радок рэйтынга WTA ў адзіночным разрадзе амерыканцы Серэне Уільямс. У 23-гадовай Азаранкі 10325 ачкоў, 31-гадовая Уільямс мае 10590.