Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал на тэнісным турніры ў Мадрыдзе
Вікторыя Азаранка і расіянка Марыя Кляйбанава 4 траўня гуляюць у чвэрцьфінале парнага разраду мадрыдскага турніру.
Іх саперніцамі будзе інтэрнацыянальны тандэма Гізэла Дулко (Аргенціна) - Флавія Пеннетта (Італія). У матчы другога раўнда беларуска-расійскі дуэт абыграў кітайскіх тэнісістак Пенг Шуай - Чжы Жэнг у двух сэтах - 6:2, 6:4.
Раней у адзіночным разрадзе Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу. Яе саперніцай будзе іспанская тэнісістка Аранта Пара-Сантонья, паведамляе БЕЛТА.
У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны і канадзец Дэніэл Нестар пачнуць выступы з другога круга.