Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніра ў Люксембургу
Там яна сустрэнецца з Юліяй Гергес з Германіі.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 3-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйшла ў паўфінал турніру ў Люксембургу. Яго прызавы фонд складае 220 тысяч долараў. У паўфінале беларуска сустрэнецца з 21-й ракеткай планеты Юліяй Гергес з Германіі.
У трэцім крузе пасеяная пад першым нумарам беларуска ўзяла верх над Іветай Бенешавай з Чэхіі. Азаранка перамагла яе з лікам 6:3, 6:2.