Бабруйчанаў правераць на патрыятызм
З такой ініцыятывай выступіў кіраўнік мясцовага гарвыканкаму Дзмітрый Бонахаў.
Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна" са спасылкай на газету “Бабруйскае жыццё”, у гарвыканкаме прайшло паседжанне на тэму грамадзянска-патрыятычнага выхавання.
Чыноўнікі зачыталі старшыні гарвыканкама справаздачы аб праведзеных “патрыятычных” мерапрыемствах, але гэта яго мала зацікавіла. Бонахаў звярнуў увагу на тое, што моладзь не ведае афіцыйнага гімна. Ён прапанаваў падначаленым праверыць гараджан на патрыятызм. На Дзень Незалежнасці старшыня гарвыканкаму хоча паглядзець, як гараджане ўсе разам праспяваюць гімн.
Не выключана, што бабруйчанам давядзецца прымусова “зубрыць” гімн у працоўных калектывах.
Фота — news.vitebsk.cc