Бабруйскім будаўнікам не заплацілі болей за 5 мільярдаў рублёў

У Бабруйску бліжэйшым часам збіраліся здаць 6 шматкватэрных жылых дамоў. Але кошты на будматэрыялы за апошні час выраслі настолькі, што канчатковая сума на 1 мільярд рублёў перавысіла запланаваныя разлікі. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Віктар Баранаў.

Дарэчы, запазычанасць за ўжо зробленыя працы толькі па будаўніцтве інжынерных сетак складае каля 3 млрд рублёў. А пазыка перад праектоўшчыкамі складае яшчэ каля 2 млрд рублёў. Ёсць немалыя пазыкі і перад будаўнікамі самых розных спецыяльнасцяў.