Бабруйскія трактары не справіліся з жытомірскім снегам
Журналісты ўкраінскага сайта zhitomir-online.com раскрытыкавалі вытворчасць “Бабруйсксельмаша”.
Паводле артыкулу, які з’явіўся на іх сайце, сённяшні нечаканы снег агаломшыў камунальныя службы горада. У выніку дарогі сталі непраезнымі для транспарту. Некаторыя кавалкі дарог не былі пасыпаны пяском, што прывяло да аварый.
Прадстаўленыя ж учора новыя бабруйскія трактары, якія павінны былі падмятаць і прыбяраць вуліцы, не справіліся са сваёй задачай.