Бабруйскія ўлады вычысцілі сінагогу
У ёй адмылі сцены і ўставілі шкло.
Муніцыпальныя службы змылі антысеміцкія надпісы і нацысцкія свастыкі з плота і сцен сінагогі і замянілі шкло ў пабітых вокнах. Пра гэта паведамляе Агенцтва габрэйскіх навінаў са спасылкай на словы бабруйскага рабіна Шауля Хабабы.
Міліцыя ўзмацніла патруляванне каля габрэйскіх аб'ектаў, каб чальцы абшчыны пачуваліся ў бяспецы.
Нагадаем, у ноч на 14 лістапада на сінагогу адбыўся хуліганскі напад. Невядомыя пабілі шыбы, а сцены распісалі антысеміцкімі заклікамі. Пасля гэтага Шауль Хабаба заявіў, што права вычысціць сінагогу ён прадастаўляе гарадскім уладам.