Бабруйскі завод мяняе трактары на збожжа
Сельгасвытворцам на сайце прадпрыемства раяць скарыстацца "унікальнай магчымасцю".
Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў прапануе памяняць на збожжа трактары і камунальную тэхніку.
Як паведамляе БелаПАН, на прадпрыемстве патлумачылі такую незвычайную прапанову жаданнем "дапамагчы калгаснікам", у якіх "не заўсёды ёсць магчымасць заплаціць грошы". Атрыманую сельгаспрадукцыю завод мяркуе рэалізаваць у Беларусі.
Раней паведамлялася, што на прадпрыемстве назапасілася больш за 200 трактароў і некалькі тысяч колаў.