“Баранавічыдрэў” — у рэжыме прастою
Пра гэта на чарговым паседжанні Баранавіцкага гарвыканкама заявіў дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Цыбін.
Па яго словах, са снежня мінулага года дзве траціны працаўнікоў — як рабочых, так і інжынерна-тэхнічных работнікаў — сядзяць без працы. Найлепшыя спецыялісты з некалі квітнеючага прадпрыемства сышлі. Дырэктар кажа, што фабрыка настолькі неўкамплектаваная кадрамі, што лісты ў розныя ўстановы ён вымушаны рыхтаваць сам.
Дарэчы, у Гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці звярнуліся адразу 14 крэдытораў “Баранавічыдрэў”, перад якімі прадпрыемства мае вялікія пазыкі.
Фота — by.all.biz