Баранавіцкі злодзей вынес на сабе дзве чыгунныя ванны

Як паведамляе сайт uvd.brest.by, у баранавіцкую міліцыю звярнуліся два пенсіянеры — гаспадары лецішчаў. Адзін з іх апроч ванны таксама пазбавіўся рукамыйніка, які стаяў у двары дома. Кошт скрадзенага агулам склаў больш за 600 тысячаў рублёў.

Міліцыянты вылічылі, што крадзеж учыніў 23-гадовы беспрацоўны жыхар Баранавічаў. Частку скрадзенага ўжо знайшлі, але злодзея пакуль не затрымалі. За прысваенне пенсіянерскай сантэхнікі яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Фота — santehnik.okis.ru