Баранавіцкі хлопчык “размаляваў” машыны амаль на 15 мільёнаў
Узяўшы востры камень, 9-гадовы хлопчык пачаў “маляваць” ім на машынах у двары, дзе ён жыве.
Ён пашкодзіў некалькі аўтамабіляў — "Форд", "Мазду", "Фольксваген", "Рэно", "Аўдзі"… Адна з жыхарак мікрараёна назірала за “творчым працэсам” і паведаміла пра ўсё гаспадарам машын.
Сем аўтакарыстальнікаў падлічылі шкоду. Яна "заважыла" на 14 мільёнаў 400 тысяч рублёў. Міліцыя адмовідася пачынаць крымінальную справу, бо дзіця непаўнагадовае. Аўтаўладальнікі спадзяюцца спагнаць грошы на рамонт з бацькоў хлопчыка праз суд.
Фота — drive2.ru