Баранавіцкія актывісты спадзяюцца толькі на "Дажынкі"

На яго думку, гэта адзіны спосаб навесці ў горадзе парадак. Таму актывіст збірае подпісы гараджан, каб перадаць іх старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Грык спадзяецца, што да "Дажынак" упарадкуюць вуліцы, стары парк, дзе ўжо шмат гадоў няма нават прыбіральні.

Дарэчы, з прапановай правесці ў Баранавічах “Дажынкі” ўжо выступалі працаўнікі камбіната хлебапрадуктаў. Пра гэта яны папрасілі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, калі той наведваў прадпрыемства.

Аднак ужо стала вядома, што "Дажынкі-2013" пройдуць у Гомелі.