Баранавіцкія чыноўнікі праігнаравалі сход прадпрымальнікаў

Выбары меліся адбыцца з 18 па 22 лістапада. Пісьмовыя запрашэнні былі накіраваныя ў гарвыканкам і райспажыўсаюз. Аднак улады ніякім чынам не адрэагавалі на запрашэнні. Ва ўлётках, якія распаўсюджваліся на базары, прадпрымальнікі пазначылі, што ўлады зладзілі сабатаж сходу.

Як кажа прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, у выніку 20 лістапада сход па абранні Савета базару адбыўся без удзелу ўладаў. Улады ў асобе дырэктара базару адгукнуліся толькі пасля сходу. Дырэктар зацікавіўся, дзе прадпрымальнікі ўзялі скрыню для галасавання, чаму не падалі спісы галасуючых.