Баранавіцкія пенсіянеры прапануюць увесці талоны на тварог
З такой ініцыятывай выступілі жыхары аднаго з пад’ездаў дома па вуліцы Камуністычнай.
Тварог у баранавіцкх крамах набыць складана. Загадчыкі крамаў кажуць, што замаўляюць яны на малочным камбінаце тварагу па 300 пачкаў на дзень, а прывозяць… толькі 30. Людзі расхопліваюць тварог проста з латкоў, хаця кошт за 200 грамаў — 4-6 тысяч рублёў.
Дырэктар малочнага камбіната Віктар Ракуць не можа абнадзеіць спажыўцоў: пакуль на прадпрыемстве не памяняюць старое абсталяванне на новае, нічога не зменіцца. А адбудзецца гэта не раней за восень.